«Мы патрабуем трыбунала для Лукашэнкі»
Акцыя салідарнасці прайшла ў Маямі (ЗША).

Старшыня аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Паўднёвай Фларыды Андрэй Пушкароў распавёў: "Усе мы, хто знаходзіцца за мяжой, адчуваем боль і страх за будучыню краіны, за будучыню блізкіх, якія засталіся на радзіме, за ўвесь беларускі народ.

Ва ўсім свеце беларусы салідарныя з пратэстоўцамі ў Беларусі...

Дзясяты тыдзень запар мы выходзім, каб падтрымаць землякоў і звярнуць увагу навакольных на тыя зверствы, што творыць дзеючая ўлада ў Беларусі. Сёння выйшлі з плакатамі пацярпелых, затрыманых і загінулых, прынеслі крывавыя партрэты Лукашэнкі, дзяўчаты прынеслі кветкі.

Мы хочам міру нашай краіне. Хочам, каб пачвара-Лукашэнка падаў у адстаўку і патрабуем трыбунала для Лукашэнкі! За ўсе злачынствы, якія ён здзейсніў, яго чакае расплата! Нянавісць да сабе ён ужо ніколі не заглушыць. Яна расце як снежны ком. Яго дні палічаныя!"