Міністр замежных справаў Аўстрыі выступіў супраць членства Украіны ў ЕС

Ва ўкраінскім МЗС адрэагавалі на гэта.

630_360_1566230061_836.jpg

На думку Аляксандра Шаленберга, Украіна не павінна атрымаць статус кандыдата на членства ў ЕС у чэрвені, бо некаторыя іншыя дзяржавы (напрыклад, на Балканах) праходзілі нашмат даўжэйшы шлях да гэтага.
Таксама Шаленберг наогул паставіў пад сумнеў неабходнасць уключаць Украіну ў склад ЕС нават у аддаленай перспектыве.
У МЗС Украіны былі расчараваныя такой заяваю і выпусцілі афіцыйны каментар, дзе назвалі яе недалёкабачнай і не адпаведнай інтарэсам аб'яднанай Еўропы.
«Украіна мае ўсе падставы патрабаваць аб'ектыўнага вызнання яе заслуг ды стратэгічнай ролі для ЕС. Дзякуючы нязломнай волі ды смеласці прэзідэнта Украіны ды ўкраінскага народа Еўропа можа сёння жыць у міры. Без перабольшання нашая дзяржава стала фарпостам абароны бяспекі Еўрасаюза», — гаворыцца ў заяве.