Адзін з акцыянераў A1 хоча прадаць бізнес у Беларусі

Беларускі аператар сотавай сувязі A1 можа быць прададзены. Пра гэта задумваецца мажарытарны акцыянер A1 Telekom Austria Group — мексіканскі тэлекамунікацыйны гігант America Movil.

a1_7.jpg

Аўстрыйскае выданне Kurier са спасылкай на крыніцы ў дзелавых колах паведамляе, што кампанія, якая валодае 51% акцый A1 Telekom Austria Group, галасавала за спыненне бізнесу ў Беларусі. Але прафсаюзы і прадстаўнікі працаўнікоў аўстрыйскай групы выступілі супраць.

Галоўнай прычынай, па якой бізнес у Беларусі да гэтага часу захоўваецца, з'яўляецца прыбытковасць беларускага A1. Гэта адно з самых прыбытковых падраздзяленняў A1 Telekom Austria Group. Аўтары артыкула лічаць, што мексіканскі бізнес не сыдзе з Беларусі, нягледзячы нават на пагрозы нацыяналізацыі, агучаныя беларускай прапагандай і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

У адваротным выпадку пакупніка для такога актыву знайсці будзе нескладана. Долю ў A1 могуць выкупіць расіяне ці кітайцы. Аднак гэта прывядзе да страты працоўных месцаў у Аўстрыі, чаго не жадаюць дапускаць прафсаюзы.

Паводле «Еўрарадыё».