Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы робіць стаўку на развядзенне шыншыл

Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы спадзяецца, што альтэрнатыўны бізнес, якому аказваюць дапамогу, дапаможа стварыць у рэгіёнах новыя працоўныя месцы і паменшыць маштабы эміграцыі. Адна з такіх галін — шыншылавыя фермы.



sinsila_68243824.jpg

Праўда, літоўскім фермерам ў гэтай справе даводзіцца канкурыраваць з буйнымі гаспадаркамі Польшчы, Расіі і Венгрыі. У Літве пушных звяркоў — норак, лісіц, шыншыл — вырошчваюць больш за 100 дробных і больш буйных гаспадарак, у асноўным у Каўнаскім, Уцянскі, Лаздзіяйскім і Шаўляйскім рэгіёнах.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі Віргініі Балтрайтэне, дзяржава падтрымлівае стварэнне такога бізнэсу ў вёсках — так хочуць спыніць эміграцыю, стварыць новыя працоўныя месцы. Дапамогу аказваюць маладым фермерам, невялікім гаспадаркам, сродкі можна атрымаць у рамках праграмы па пашырэнні вёскі.

"Маладыя людзі, якія пасяляюцца ў вёсках, не заўсёды хочуць заводзіць малочную ферму або вырошчваць буйную рагатую жывёлу, для гэтага трэба шмат зямлі, вялікія памяшканні. Для маладых людзей ёсць такая альтэрнатыва, як вырошчванне шыншыл", — сказала міністр Балтрайтэне.

"Так захоўваюць тых людзей, у якіх ёсць матывацыя, якія хочуць застацца, жыць тут, будаваць сваё жыллё, гадаваць дзяцей, вучыць іх і гэта вельмі важна", — сказаў дэпутат Рычардас Саргунас.

Літоўцы навучыліся вырошчваць пушных звяроў у палякаў. Аднак умовы гадоўлі шыншыл да гэтага часу не даследаваліся. Усе веды абапіраюцца толькі на досевд літоўскіх фермераў. "Чым менш жывёла, тым яна больш адчувальная, мы павінны даследаваць гэта, паколькі дамінуючыя фактары тут — генетыка і ежа, яны вызначаюць якасць прадукцыі", — сказаў прафесар Ветэрынарнай акадэміі Паўлюс Матусявічюс.

Паводле падлікаў, экспарт пушніны штогод прыносіць літоўскай эканоміцы больш за 100 млн. еўра. У гэтай дзейнасці ў Літве занятыя каля 4 000 чалавек.

delfi.lt