Тэрмаядзерныя бомбы ЗША хутка будуць у Еўропе

ЗША паскорылі адпраўку мадэрнізаваных тэрмаядзерных бомбаў B61-12 на базы NATO ў Еўропе, паведамляе Politico.

Атамная бомба В61. Фота Dave Bezaire

Атамная бомба В61. Фота Dave Bezaire

Першапачаткова бомбы B61-12, якія лічацца асноўнай ядзернай зброяй ЗША, збіраліся адправіць у Еўропу вясной 2023 года, але затым пастаўку перанеслі на снежань 2022 года. Паводле Politico, пра гэта гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай супрацоўнікам Пентагона і Дзярждэпа ЗША пасля сустрэчы міністраў абароны 15 краін NATO, якая адбылася раней кастрычніку ў Брусэлі. А дзве крыніцы, знаёмыя з пытаннем наконт будучай адпраўцы ўзбраенняў у Еўропу, пацвердзілі Politico, што бомбы адправяць у паскораным парадку, адзначае meduza.io.

Прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр паведаміў, што мадэрнізацыя бомбаў B61 вядзецца шмат гадоў, ЗША даўно планавалі замяніць старыя ўзбраенні на мадэрнізаваныя версіі бомбаў. «Гэта ніяк не звязана з бягучымі падзеямі ва Украіне і ніяк не было паскорана», — заявіў прадстаўнік міністэрства абароны ЗША.

B61 — сямейства ядзерных бомбаў, што былі ўпершыню распрацаваныя ў 1960-я гады. ЗША на працягу дзесяцігоддзяў распрацавалі 12 версій бомбаў, большасць з якіх цяпер састарэлі. Міністэрства энергетыкі ЗША плануе ў рамках праграмы мадэрнізацыі за 10 мільярдаў долараў замяніць больш раннія версіі бомбаў, у тым ліку прыкладна 100 бомбаў, якія захоўваюць на авіябазах у Германіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландах і Турцыі.


Новая версія бомбы B61 распрацаваная так, што яе можна паставіць на ўзбраенне вайсковых самалётаў ЗША і іх саюзнікаў, уключаючы бамбавікі B-2 і B-21, а таксама знішчальнікі F-15, F-16, F-35 і Tornado.

З 17 па 30 кастрычніка сілы NATO праводзяць вучэнні Steadfast Noon, у рамках якіх правяраюць ядзерныя сілы альянсу. У вучэннях удзельнічаюць каля 70 самалётаў.

Расія таксама праводзіць вучэнні. Так, учора, 26 кастрычніка, расійскія вайскоўцы падчас сваіх вучэнняў правялі трэніроўку па нанясенні масіраванага ядзернага ўдару ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка. Вось што гаворыцца На сайце прэзідэнта Расіі пра ход вучэнняў напісалі наступнае: “Па палігоне Кура на Камчатцы зроблены пускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Ярс» з дзяржаўнага выпрабавальнага касмадрома Плясецк і балістычнай ракеты «Синева» з акваторыі Баранцава мора. Да ажыццяўлення задач таксама прыцягваліся самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС, якія выканалі пускі крылатых ракет паветранага базіравання”.


Зрэшты, учора ЗША паведамілі, што пакуль не бачаць ніякай падрыхтоўкі Расіі да ўжывання "бруднай бомбы" або тактычнай ядзернай зброі ва Украіне. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер. Таксама яна адзначыла, што настрой на перамовы не дэманструюць цяпер ні Расія, ні Украіна.

Паводле meduza.io, korrespondent.net