Літва пачала рэгулярныя пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну ў абыход Беларусі

Нафтапрадукты з Літвы праз Польшчу ў абыход Беларусі паступаюць ва Украіну, паведамляе прэс-служба Літоўскай чыгункі.

20181101n2.jpg


Грузавая кампанія ЛЧ «LTG Cargo» плануе пастаўляць гэтую прадукцыю ва Украіну 2-3 разы на тыдзень па маршруце тэрміналы Моцкава (Літва), Тракішкі (Польшча), тэрыторыя Польшчы да Ягодзіна. Перавозкі на гэтым участку арганізуюць польскія перавозчыкі і «Украінскія чыгункі». Да канца лета ЛЧ плануе давесці штомесячныя аб'ёмы да 30 тысяч тон, піша REFORM.by.

За апошнія тыдні па гэтым маршруце ва Украіну адправілася 12 цягнікоў з больш чым 12 тысяч тон нафтапрадуктаў.

«Груз будзе пераводзіцца з вузкай каляіны на шырокую толькі адзін раз — на тэрыторыі Украіны, таму маршрут можа быць эфектыўным», — сказала кіраўнік LTG Cargo Эгле Шыме.

У далейшым LTG Cargo плануе пашыраць геаграфію перавозкі нафтапрадуктаў і ажыццяўляць іх транспарціроўку з Клайпедскага порта.