LinkedIn адмовілася захоўваць персанальныя дадзеныя расіян на тэрыторыі РФ
Кампанія LinkedIn не зацікаўлена ў працы на расійскім рынку — такую выснову зрабіў «Роскомнадзор».
Кампанія LinkedIn адмовілася выканаць патрабаванне пра лакалізацыю базаў з персанальнымі дадзенымі расійскіх грамадзян на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба “Роскомнадзора”.
У прыватнасці, адзначаецца, што ведамства атрымала ліст ад віцэ-прэзідэнта па міжнароднай публічнай палітыцы LinkedIn Corporation Пабла Л. Чавеса, у якім паведамляецца, што кампанія не гатовая ліквідаваць парушэнні расійскага заканадаўства.
"Кампанія адмовілася выканаць патрабаванне наконт лакалізацыі базаў з персанальнымі дадзенымі расійскіх грамадзян на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі — і такім чынам пацвердзіла сваю незацікаўленасць у працы на расійскім рынку", — удакладнілі ў Роскомнадзоре.
Нагадаем, “Роскомнадзор” унёс сацсетку LinkedIn ў рэестр парушальнікаў правоў суб'ектаў персанальных дадзеных і пачаў блакаванне рэсурсу ў лістападзе 2016 года. Гэта рашэнне было ўведзена ў дзеянне на падставе пастановы суда, якая ўступіла ў сілу.
LinkedIn — найбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка для ўстанаўлення дзелавых сувязяў і пошуку працы. Па стане на мінулы год агульная колькасць зарэгістраваных удзельнікаў сеткі перавысіла 400 мільёнаў чалавек, з іх на расійскі сегмент прыпадае больш за 5 мільёнаў рэгістрацый.
У жніўні 2016 года аўдыторыя LinkedIn у Расіі склала 2,6 мільёна карыстальнікаў, якія заходзілі на сайт з мабільных прылад і персанальных кампутараў (дадзеныя TNS).
Паводле 112.ua