Лідар Каталоніі: Мы заваявалі права на незалежнасць
Кіраўнік ураду Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў у Барселоне, што Каталонія заваявала права на незалежную дзяржаву.
Паводле яго, рэферэндум адбыўся, нават нягледзячы на супраціў з боку
Мадрыду.
Улады Каталоніі паведамілі, што 90 % удзельнікаў галасавання падтрымалі ідэю незалежнасці ад Іспаніі. Пры гэтым яўка была невысокай — у галасаванні, паводле ўладаў Каталоніі, узялі ўдзел 42,3 % выбарцаў.
Канстытуцыйны суд абвясціў рэферэндум незаконным. Сотні чалавек пацярпелі ў сутычках з паліцыяй, якая спрабавала перадухіліць галасаванне.
Спікер каталонскага парламенту Кармэ Форкадэль склікала пасяджэнне прадстаўнікоў усіх партый на 14:00 паводле мясцовага часу ў панядзелак, паведамляе іспанскае агенцтва «Efe».
Згодна з каталонскім законам аб рэферэндуме, прынятым каталонскім парламентам 6 верасня, а пасля адмененым Канстытуцыйным судом Іспаніі, парламент мусіць правесці пасяджэнне па пытанні аб абвяшчэнне незалежнасці праз двое сутак пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў рэферэндуму.
Паводле belsat.eu