Еўракамісія назвала «незаконным» каталонскі рэферэндум
Еўрапейская камісія ў панядзелак назвала «незаконным» нядзельны рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, але ў той жа час заклікала іспанскі ўрад да дыялогу, паведаміўшы, што жорсткасць не можа быць палітычным інструментам.
«Згодна з іспанскай канстытуцыяй, учорашняе галасаванне ў Каталоніі было незаконным», — сказаў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарыціс Схінас, паведамляе reuters.com.
«Гэта ўнутраная справа Іспаніі і разбірацца з ёй трэба ў адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі», — адзначыў ён.
У той жа час Схінас заявіў пра неабходнасць адзінства і дыялогу, а не жорсткасці.
Лідар Каталоніі ў нядзелю адкрыў дзверы для аднабаковага абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі пасля таго, як 90 працэнтаў выбаршчыкаў, па словах мясцовых чыноўнікаў, выказаліся за незалежнасць аўтаноміі, нягледзячы на тое, што паліцыя ўжыла сілу ў спробе перашкодзіць рэферэндуму.
Тым часам у Барселоне прыкладна 15 тысяч студэнтаў выйшлі на вуліцу ў падтрымку вынікаў рэферэндуму. Гэта першая маніфэстацыя пасля абвяшчэння вынікаў, паведамляе novayagazeta.ru.
Мітынг арганізаваў грамадскі рух «Універсітэт за рэспубліку», які «зўахапіў» дзесяць дзён таму гістарычны будынак Барселонскага універсітэта.
Маніфестанты праскандавалі «Мы прагаласавалі!», «Няхай жыве незалежнасць!» І прайшлі ад універсітэта да галоўнай барселонскай цэнтральнай плошчы — плошча Каталоніі.