Латвія заявіла пра расійскую падлодку і караблі каля мяжы рэспублікі

Латвійскія Нацыянальныя ўзброеныя сілы ідэнтыфікавалі карабель класа «Пархім» і падводную лодку класа «Кіло» ВС РФ.

podlodka.jpg

Расійская падводная лодка і ваенны карабель былі заўважаны паблізу мяжы Латвіі. З такім сцвярджэннем у нядзелю выступілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы (НУС) краіны.
«У латвійскай выключнай эканамічнай зоне ў 15 марскіх мілях ад тэрытарыяльных вод ваенна-марскія сілы ідэнтыфікавалі 22 кастрычніка карабель класа «Пархим» і падводную лодку класа «Кіло» Узброеных сіл Расіі», — гаворыцца ў паведамленні НУС на старонцы ў Twitter.

Па версіі міністэрства абароны гэтай балтыйскай краіны, расійскія ваенныя самалёты і караблі ў мінулым годзе набліжаліся да яе межаў 209 раз, у 2015 годзе — больш за 270 разоў, а ў 2014 годзе — звыш 250 разоў.
Улады РФ раней неаднаразова заяўлялі, што ўсе палёты расійскіх ваенных самалётаў і перасоўванні караблёў здзяйсняюцца ў строгай адпаведнасці з міжнародна-прававымі нормамі.
Паводле ТАСС