Крэмль хоча далучыць да Расіі непрызнаныя рэспублікі?

Не паспеў днямі Уладзімір Пуцін чарговы раз выказацца пра распад СССР, як прылепінская партыя «За Праўду» заклікала правесці рэферэндум па далучэнні самаабвешчаных рэспублік да Расіі.

uss.jpg

Расійскі прэзідэнт заявіў на тэлеканале «Расія-1», што норма аб праве на выхад са складу Савецкага Саюза была памылковай. Ён назваў яе «мінай запаволенага дзеяння», якая паўтаралася ва ўсіх савецкіх канстытуцыях пачынаючы з 1922 года.
І ў цяперашняй «абноўленай» расійскай канстытуцыі падобных тэзаў быць не павінна. Раней Уладзімір Пуцін называў развал савецкай дзяржавы буйнейшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя.
Следам за прэзідэнтам выказалася партыя «За Праўду», якая была створана вядомым расійскім пісьменнікам Захарам Прылепіным«. У апублікаванай партыйнай праграме адзін з пунктаў патэтычна завецца «Прызнанне фактычнага пашырэння тэрыторыі расійскай цывілізацыі», а ў ім фактычна ідзе гаворка аб парушэнні прынцыпаў недатыкальнасці дзяржаўных межаў і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін:
«Мы выступаем за неадкладнае прызнанне Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР), Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР), Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР) і, па выніках рэферэндумаў, ўключэнне іх у склад Расіі. Мы выступаем за неадкладнае, па выніках рэферэндумаў, далучэнне да Расійскай Федэрацыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі на правах суб’ектаў РФ.»
Беларусі, аднак, адводзіцца больш самастойная роля:
«Мы выступаем за пабудову паўнавартаснай Саюзнай Дзяржавы Расіі і Беларусі з фарміраваннем агульных органаў улады, агульнага бюджэту і ўстанаўлення рубля ў якасці адзінай валюты»
Пры гэтым у адным з нядаўніх інтэрвію пісьменнік заявіў, што сённяшняму беларускаму кіраўніку трэба дапамагчы «разабрацца» з уласнымі перспектывамі і перспектывамі краіны. На прамое пытанне вядоўцы ці бачыць Прылепін Беларусь у складзе Расеі той адказаў — «Так, вядома!»Некаторыя расійскія эксперты мяркуюць, што прылепінская партыя была створана не без удзелу Крамля і асноўная яе функцыя адцягненне выбарцаў ад традыцыных партый кшталту КПРФ ці ЛДПР, якія раней даволі ўдала карысталіся падобнай рыторыкай, але цяпер сталі другараднымі. Сам Захар Прылепін, вядомы ў мінулым сваімі апазіцыйнымі поглядамі, быў адным з удзельнікаў працоўнай групы, якая займалася распрацоўкай зменаў зменаў у расійскую канстытуцыю.
Ты часам сёння ў Дзярждуму ўнесены законапраект аб прыраўніванні публічных заклікаў да адчужэння расійскіх тэрыторый да экстрэмісцкай дзейнасці. За гэта прапануецца караць пазбаўленнем волі на тэрмін да 4 гадоў.
Паводле Будзьма беларусамі!