Кіраўнік Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі выйшаў з Партыі рэгіёнаў
Нардэп Уладзімір Макеенка заявіў пра свой выхад з шэрагаў Партыі рэгіёнаў. Пра гэта гаворыцца ў відэазвароце кіраўніка КГДА да прэзідэнта Віктара Януковіча і да кіраўнікоў сілавых структур.
"Падзеі, якія адбываюцца сёння ў сталіцы Украіны - гэта трагедыя ўсяго ўкраінскага народа. Я гатовы зрабіць усё магчымае для спынення братазабойства і кровапраліцця на Майдане
Незалежнасці", - заявіў нардэп.
"Я прыняў рашэнне выйсці з шэрагаў Партыі рэгіёнаў і прыняць асабістую адказнасць за жыццядзейнасць горада Кіева. Ні адна ўлада не варта чалавечых ахвяр, ні адзін алігарх не загінуў, ні
адзін палітык не загінуў, я як кіраўнік Кіеўскай адміністрацыі займаюся пахаваннем дзясяткаў простых людзей", - дадаў Макеенка.
Таксама ён прапанаваў "кожнаму нардэпу незалежна ад партыйнага білета стаць жывым ланцугом паміж грамадзянамі Украіны ў форме і грамадзянамі Украіны ў грамадзянскім дзеля спынення баявых
дзеянняў і кровапраліцця".
"Я буду выконваць абавязкі старшыні КГДА да таго часу, пакуль мне давярае народ Украіны", - падсумаваў Макеенка.