Кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па абароне назваў мэты «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці
Кіраўнік маскоўскага аддзялення ваенна-патрыятычнага руху «Юнармия», кіраўнік камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне Уладзімір Шаманаў у інтэрвію праграме «Вести в субботу» патлумачыў, навошта Расія разьмясціла комплексы «Іскандэр» у Калінінградскай вобласці.
«Гэтыя ракеты будуць, перш за ўсё, нацэлены супраць тых абʼектаў, якія парушаюць балянс, раўнавагу і якія пастаўлены або будуць ставіцца ў будучыні ў рамках так званай ПРА», — сказаў ён.
Былы камандуючы ПДВ адмовіўся адказваць на пытанне вядучага, ці магчыма аснашчэнне гэтых ракет ядзернымі боегалоўкамі. Ён адзначыў, што ракеты, якія выкарыстоўваюць звычайны зарад, таксама досыць эфэктыўныя.
Аб перакідцы «Іскандэраў» у Калінінградскую вобласць стала вядома 8 кастрычніка. Прадстаўнік Міністэрства абароны РФ пацвердзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што Расія гэта рабіла і раней і мае намер рабіць у будучыні «у рамках баявой падрыхтоўкі».
Паводле svaboda.org