Палітык з партыі Меркель заклікаў спыніць «Паўночны паток–2»
Урад Германіі хітруе, калі ставіцца да "Паўночным патоку–2" як да звычайнага бізнес-праекту, лічыць Норберт Ротген. Гэты праект, па словах палітыка, супярэчыць прынцыпам знешняй і энергетычнай палітыкі ЕС.
Старшыня камітэта бундэстага па знешняй палітыцы Норберт Ротген (Norbert Röttgen) заклікаў урад Германіі спыніць рэалізацыю праекта газаправода "Паўночны паток–2", паведамляе Deutsche Welle.
"Урад павінен адступіць ад сваёй пазіцыі, што "Паўночны паток–2" — гэта проста бізнес, і ніякай палітыкі тут няма", — заявіў ён у інтэрв'ю выдавецкаму аб'яднанню Redaktionsnetzwerk Deutschland (RND).
"Жыхары Польшчы, краін Балтыі і Украіны лічаць, што газаправод пагражае іх бяспецы. Урад Германіі павінен сур'ёзна паставіцца да гэтых асцярог", — падкрэсліў ён.
"Праект з'яўляецца няправільным з пункту гледжання як энергетычнай, так і знешняй палітыкі — ён супярэчыць усім агульнапрынятым прынцыпам, якіх прытрымліваецца ЕС у гэтых сферах", — адзначыў Ротген.
Ён заклікаў Германію не весці сваю асобную гульню, а дамагчыся кампрамісу на еўрапейскім узроўні.
Між тым, будаўніцтва газаправода працягваецца, нягледзячы на ўсю крытыку. У канцы кастрычніка ў нямецкі Засніц будуць дастаўлены першыя сталёвыя трубы для газаправода. Прэс-служба кампаніі “Nord Stream 2”, якая з'яўляецца "дачкой" расійскага "Газпрома", паведамляе, што праца ідзе па графіку, і газаправод пачне працаваць у канцы 2019 года.