Расіяне пачынаюць разумець, што СМІ іх падманваюць

У Расіі расце ўзровень недаверу грамадзян да сродкаў масавай інфармацыі, кожны другі адзначае неаб'ектыўнасць прэсы ў асвятленні сітуацыі ў эканоміцы краіны.Пра гэта паведамляе расійскі «Інтэрфакс» са спасылкай на дадзеныя Фонду «Грамадская думка».

1287734380_1.jpg


Згодна з вынікамі апытання, са жніўня 2015 года колькасць расейцаў, якія не давяраюць СМІ, вырасла на 10% з 41% да 51%, а лік тых, хто давярае, знізіўся да 40% у параўнанні з 47% у папярэднім годзе.
46% рэспандэнтаў папракнулі прэсу ў неаб'ектыўнасці пры асвятленні сітуацыі ў расійскай эканоміцы. З імі не пагадзілася траціна (32%) удзельнікаў апытання, праведзенага 8-9 кастрычніка сярод 1500 чалавек у 104 населеных пунктах 53 рэгіёнаў РФ. Кожны пяты (21%) не змог адказаць.
Пры гэтым 61% апытаных лічыць, што ТБ, радыё і газеты даюць няпоўную карціну спраў у эканоміцы, утрая менш (20%) тых, хто ўпэўнены ў адваротным.
Тое, што эканамічная сітуацыя ў краіне горш, чым пра гэта паведамляюць СМІ, адзначылі 46% удзельнікаў апытання, 28% назвалі эканамічную інфармацыю ў СМІ адпаведнай рэчаіснасці, і толькі 7% лічаць, што СМІ згушчае фарбы, а на самай справе сітуацыя ў эканоміцы лепш.
Паводле Украінскай праўды