Казахстан: удзельнікам пратэстаў пагражае пажыццёвае зняволенне і пазбаўленне грамадзянства
Суровае пакаранне — аж да пажыццёвага зняволення і пазбаўлення грамадзянства — пагражае ўдзельнікам пратэстаў у Казахстане.
З такой заявай выступілі ў пракуратуры Казахстану. У ведамстве расследуюць у тым ліку, цытата, "акты тэрарызму".
Раней СМІ распаўсюдзілі заяву МУС Казахстана, дзе абяцаюць ліквідаваць усіх, хто адмовіцца скласці зброю.
У Казахстане з серады дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Улады краіны заяўляюць, што ў цэлым кантралююць сітуацыю. Але паведамленні прыходзяць супярэчлівыя. Так, паводле даных СМІ, на раніцу пятніцы ў Алматы перыядычна чуваць стрэлы і выбухі. Казахская апазіцыя ж упэўненая, што афіцыйныя заявы не адлюстроўваюць рэальнае становішча спраў.
Мухтар Аблязаў, экс-міністр энергетыкі Казахстана: "Я лічу, што канец рэжыму, пытанне толькі ў часу".
Для падтрымання парадку, па просьбе ўладаў Казахстана, у рэспубліку прыбылі вайсковыя кантынгенты з краін АДКБ, у тым ліку Расіі і Беларусі.
Паводле euronews.com