Казахстан. Настальгія па качэўніках
Напрыканцы жніўня 1928 года ўлады Казахскай АССР прынялі пастанову «Аб канфіскацыі і высяленні ўладальнікаў байскіх гаспадарак». Фактычна, гэта азначала перавод мільёнаў казахаў з качавога ладу жыцця на аселы.
Юбілей выклікаў вялікую дыскусію ў казнэце. Адна
фракцыя яе ўдзельнікаў заклікае разглядаць тую пастанову як злачынны акт,
паколькі яго вынікам стала разбурэнне звыклага ладу жыцця казахаў і вялікі
голад.
Апалагеты намадызму лічаць, што казахі ў выніку ўрбанізацыі страцілі тое, што немагчыма апраўдаць ніякім прагрэсам, а дакладней — элементы нацыянальнай ідэнтычнасці, не кажучы ўжо пра татальную русіфікацыю.
Іх праціўнікі звяртаюць увагу на тое, што бальніцы, школы, універсітэты, бібліятэкі і музеі маглі з’явіцца толькі ў раёнах аселасці. Казахі здзейснілі рэдкі ў сусветнай гісторыі мадэрнізацыйны прарыў, за нейкія трыццаць-сорак гадоў пераадолеўшы цывілізацыйную прорву. Па большасці асноўных паказчыкаў сферы адукацыі яны дагналі жыхароў вядучых еўрапейскіх краін ужо да канца 1960-х гадоў.
Суддзяў у гэтага дыспуту даволі багата. Аднак адзін момант трэба адзначыць — усе, хто настальгуе па качавых часах, аддаюць перавагу жыццю ў буйных гарадах.
Паводле казахскай прэсы