Казахстан. Кітай хоча далучыць казахаў?

Такую версію высунула казахстанская апазіцыя са спасылкай на публікацыю ў кітайскай газеце Sohu. На яе старонках з’явіўся артыкул, аўтар якога даказвае, што Казахстан — гістарычная частка Кітаю.

Фото pixabay.com

Фото pixabay.com

Галоўным аргументам з’яўляецца тое, што казахскія ханы доўгі час былі васаламі Пекіну. Усё змяніла правальная для дынастыі Цын «опіумная вайна». У выніку перыферыя выйшла з-пад кантролю цэнтра, чым скарысталася Расія, якая анексавала землі казахаў.

Зрэшты, газета намякае, што не ўсё яшчэ страчана, паколькі ў цяперашні час Кітай аказвае вялікую дапамогу Казахстану (інвестыцыі перавышаюць 23 мільярды долараў). Акрамя таго, шмат казахаў (больш за 400 тысяч) маюць этнічнае кітайскае паходжанне.

Цяжка сказаць, ці сапраўды артыкул адлюстроўвае экспансіянісцкую пазіцыю Пекіна. У любым выпадку, казахская апазіцыя лічыць яго доказам сваёй старой ідэі, што Назарбаеў кулуарна пагадзіўся прадаць краіну кітайцам.

Паводле казахскай прэсы