Калумбія. Партызаны аб’ядналіся
Калумбійскія партызанскія арганізацыі Рэвалюцыйныя народныя сілы Калумбіі (FARC) і Нацыянальная армія вызвалення (ELN) заявілі пра аб’яднанне сваіх рэсурсаў у барацьбе за сусветную камуністычную рэвалюцыю. Такім чынам, гэта заява паклала канец канфрантацыі, якая цягнулася амаль 50 гадоў. Супярэчнасці паміж радыкальнымі камуністамі ўзніклі на глебе рознага паходжання іх арганізацый. Рэвалюцыйныя народныя сілы Калумбіі нарадзіліся на базе ліберальнай партыі, якая змагалася супраць дыктатуры кансерватараў.
Калумбійскія партызанскія арганізацыі Рэвалюцыйныя народныя сілы Калумбіі (FARC) і Нацыянальная армія вызвалення (ELN) заявілі пра аб’яднанне сваіх рэсурсаў у барацьбе за сусветную камуністычную рэвалюцыю. Такім чынам, гэта заява паклала канец канфрантацыі, якая цягнулася амаль 50 гадоў. Супярэчнасці паміж радыкальнымі камуністамі ўзніклі на глебе рознага паходжання іх арганізацый. Рэвалюцыйныя народныя сілы Калумбіі нарадзіліся на базе ліберальнай партыі, якая змагалася супраць дыктатуры кансерватараў. Таму некаторыя час у шэрагах партызан было шмат сялян, прадстаўнікоў сярэдняга класу. Што да ELN, то гэта быў праект прыхільнікаў Чэ Гевары, якія марылі здзейсніць тое ж, што Чэ зрабіў на Кубе. Кааліцыйная дамова была падпісана ў правінцыі Араўка, дзе дзейнічаюць як FARC, так і ELN. У іншых рэгіёнах агульнай лініі фронту паміж групоўкамі няма. Прычыны прымірэння з тэксту, аднак, не зразумелыя. Аналітыкі кажуць, што на кантакты інсургентаў падштурхнула актывізацыя правых парамілітарных груповак.
Па матэрыялах “Junge Welt (Германія)