Яцанюк: Украіна не будзе датаваць «Газпром» на $5 млрд у год
Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк лічыць высокімі шанцы Украіны дамагчыся пазітыўнага рашэння па газавай спрэчцы з расійскім «Газпрамам» у Стакгольмскім арбітражы.
Пра гэта ён заявіў, выступаючы на пасяджэнні Кабінета міністраў 16 чэрвеня.
«Лічым, што судовыя перспектывы ў нас вельмі і вельмі высокія, — сказаў кіраўнік урада. — Наша рашэнне па абароне Украіны, нашай незалежнасці і нашых грамадзян
з'яўляецца адзіна верным. На расійскі ціск мы паддавацца не будзем. І па начах з імі ўсякія паперы падпісваць не будзем, боо гэтыя паперы могуць мільярдамі даляраў вылезці. Празрыстыя
публічныя перамовы мы правялі, і далей мы праводзім нашу палітыку ў тым жа фармаце — шчыра, адкрыта, празрыста, на рынкавых умовах разам з пазіцыяй еўрапейскіх партнёраў».
Таксама ён заявіў, што Украіна не будзе штогод датаваць «Газпром» на суму больш за 5 млрд даляраў, менавіта столькі, на думку ўкраінскага боку, «Нафтагаз»
пераплачвае за пастаўкі расійскага паліва па завышаных цэнах.
«Мы не будзем датаваць расійскі «Газпром». Украінцы не будуць выцягваць з кішэняў 5 млрд даляраў ЗША ў год, каб Расія купляла на гэтыя сродкі зброю, танкі, самалёты і
бамбіла ўкраінскую тэрыторыю», — сказаў прэм'ер.
УНІАН