Ірландыя сказала «так» аднаполым шлюбам
Ірландыя стала першаю на свеце дзяржавай, якая легалізавала аднаполыя шлюбы праз рэферэндум.
Узбуджаны натоўп прыхільнікаў новых зменаў чакаў вынікаў у цэнтры Дубліну. Калі людзі даведаліся, што 62,1 % суайчыннікаў падтрымалі нетрадыцыйнае каханне, у гонар новага статусу Ірландыі ў неба
запусцілі вялікую вясёлку.
На выбарчыя ўчасткі прыйшлі прагаласаваць 3,2 млн чалавек. Гэта незвычайна высокая яўка для краіны. Ірландцы станоўча адказалі на пытанне, ці гатовыя яны ўнесці змены ў Канстытуцыю краіны, каб
людзі аднаго полу маглі афіцыйна ствараць сем’і.
Супраць новых зменаў выступіў каталіцкі Касцёл. Разам з Касцёлам – грамадзяне старэйшага веку. Аднак сацыялагічныя даследаванні паказалі: большасць падтрымлівае ідэю.
За аднаполыя шлюбы выступілі амаль усе палітычныя сілы, у тым ліку прэм’ер-міністр Энда Кені ды лідар апазіцыі Дэйвід Куін.
Сярод прыхільнікаў новых зменаў – ірландскі міністр здароўя Ліёў Варадкар, першы за ўсю гісторыю краіны чалец ураду, які адкрыў сваю нетрадыцыйную арыентацыю. Міністр назваў легалізацыю
аднаполых шлюбаў сапраўднаю сацыяльнаю рэвалюцыяй.
Не так даўно галасавання з такім пытаннем немагчыма было ўявіць. Спароны ў Ірландыі дагэтуль забароненыя, а дэкрыміналізацыя гомасэксуальнасці адбылася толькі ў 1993 годзе. Аднак уплыў Касцёлу
значна саслаб на фоне шматлікіх скандалаў, звязаных з дзейнасцю святароў. Усё гэта прывяло да таго, што шмат хто называе легалізацыю аднаполых шлюбаў Вялікім днём для Ірландыі.
belsat.eu