Іракскія войскі зноў пачалі наступ на Масул

Іракскія вайскоўцы пачалі новы наступ на Масул, які застаецца пад кантролем баевікоў «Ісламскай дзяржавы», паведаміла міністэрства ўнутраных спраў Ірака.

160324_mosul_editorial.jpg

Новы наступ на горад пачаўся пасля зацішша, якое доўжылася некалькі тыдняў.

Вайскоўцы Ірака і паліцыя атакавалі пяць прыгарадаў на паўднёвым усходзе горада. Наступ падтрымлівае авіяцыя.

«Нашы войскі наступаюць. За першыя пяць-дзесяць хвілін яны прасунуліся на 500 метраў, цяпер ідзе перастрэлка», — паведаміў агенцтву Рэйтэр афіцэр сіл хуткага рэагавання — элітнага падраздзялення МУС Ірака.

Аперацыя па вызваленні Масула ідзе ўжо два месяцы. Гэта самая буйная наземная аперацыя ў Іраку з 2003 года.

Паводле Нашай Нівы