Індыя. Суд забараніў арышты за каментары ў сацсетках
Вярхоўны суд Індыі адмяніў закон, які дазваляў паліцыі арыштоўваць людзей за каментары ў сацсетках і на іншых сайтах.
Закон быў прызнаны судом неканстытуцыйным. Крытыкі гэтай нормы закона заяўлялі, што гэты пункт у заканадаўстве парушае прынцып свабоды слова.
За час дзеяння закона былі арыштаваныя некалькі чалавек за непрыстойныя, з пункту гледжання паліцыі, каментары ў "Фэйсбуку" і "Твітэры".