Human Rights Watch заклікае байкатаваць адкрыццё ЧС-2018 у Расіі

Сусветным лідарам не варта сядзець разам з Пуціным у віп-ложах на матчы адкрыцця, лічыць кіраўнік Human Rights Watch. 



h89_pcpq9jq_0g9klpk9oq_article.png

14 чэрвеня ў Расіі адбудзецца матч-адкрыццё чэмпіянату свету па футболе. Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, лічыць, што пакуль мірныя жыхары Сірыі працягваюць пакутаваць ад удараў расійскіх і сірыйскіх войскаў, сусветныя лідары не павінныя сядзець у віп-ложах побач з Пуціным.

«Сусветныя лідары павінны паслаць прэзідэнту Пуціну сігнал, што пакуль ён не памяняе сваю палітыку і не зробіць крокі, каб пакончыць са зверствамі расійскіх і сірыйскіх войскаў у Сірыі, яны не будуць сядзець разам з ім у віп-ложах на матчы адкрыцця», — цытуе кіраўніка Human Rights Watch Кэнэта Рота выданне DW.

Праваабаронца таксама падкрэсліў, што, прымаючы чэмпіянат, Расія дамагаецца павагі і імкнецца схіліць на свой бок сусветнае грамадскае меркаванне. Аднак, нягледзячы на жаданне мільёнаў паглядзець матч, пакуты мірнага насельніцтва Сірыі не павінны быць забытыя.

Фінальная частка 21-га чэмпіянату свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.belsat.eu