Германія. Пляжы і трансгендары
У гарадскім савеце Нюрнберга задумаліся наконт праблемаў трансгендараў — людзей, чыя гендарная ідэнтычнасць не супадае з полавымі прыкметамі, якія яны атрымалі пры нараджэнні.
На думку некаторых дэпутатаў, прадстаўнікі гэтай катэгорыі цалкам пазбаўленыя магчымасці наведваць гарадскія пляжы. Асноўная прычына ў тым, што прыбіральні разлічаныя на мужчын і жанчын, і гэтая сітуацыя «дыскрымінуе» трансгендараў.
Асабліва пакутуюць ад такой практыкі мужчыны, якія лічаць сябе жанчынамі. Іх з’яўленне ў жаночых прыбіральнях выклікае скандал. Вырашаць праблему збіраюцца за кошт асобных пляжных клазетаў для трансгендараў.
А вось мясцовыя Зялёныя прапанавалі ісці іншым шляхам — увесці раз на тыдзень спецыяльны дзень, калі пляжы будуць адчыненыя толькі для асобаў згаданай вышэй арыентацыі. Праўда, як тэхнічна арганізаваць допуск на пляжы выключна трансгендараў, незразумела.
Зрэшты, праблема пляжаў — гэта яшчэ дробязь у параўнанні з праблемай турмаў. У 2018-м паведамлялася пра выпадак у Англіі, калі мужчына, які лічыў сябе жанчынай, быў асуджаны за сексуальныя злачынствы і пераведзены ў жаночую турму. Там ён хутка стаў ахвярай такога брутальнага гвалту з боку вязняў-жанчын, што папрасіўся назад у мужчынскую калонію.
Паводле нямецкай прэсы