Хакеры ўзламалі камп'ютары перадвыбарнага штаба Клінтан

Кібератакі на сеткі штаба Хілары Клінтан была праведзена, па ўсёй бачнасці, расійскімі спецслужбамі, піша Нью-Ёрк Таймс. У папярэднія два ўзломы, як пісалі СМІ, таксама быў знойдзены расійскі след

Здымак Reuters.com

Здымак Reuters.com


Камп'ютарныя сістэмы, якія выкарыстоўваюцца перадвыбарным штабам кандыдата ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан, былі ўзламаныя, па-відаць, у выніку кібератакі, праведзенай расійскімі спэцслужбамі, паведаміла крыніца праваахоўных органаў ЗША газеце The New York Times.
Аб кібератацы на камп'ютарныя сістэмы штаба Клінтан паведаміў раней Reuters са спасылкай на дасведчаныя крыніцы. У самым штабе заявілі, што ўзлом не крануў яго ўнутраных сістэм, аднак хакеры атрымалі доступ да праграмы аналізу дадзеных.
Гэта стала трэцяя атака на амерыканскіх дэмакратаў.
Паводле «Нашай Нівы»