Хай воля вечна будзе з намі! Беларусы ЗША ўшанавалі памяць слуцкіх паўстанцаў (фота)

Нязломнасць герояў Слуцкага паўстання мае свой працяг у нязломнасці герояў Беларусі сённяшняй, перакананыя нашыя суайчыннікі ў замежжы.

130006754_1016624562189382_8771789451405921089_o.jpg

Беларусы, што жывуць у ЗША, правялі акцыю, прысвечаную 100-годдзю Слуцкага збройнага чыну. Актывісты ўсклалі вянкі ваярам да Помніка Беларускім Вайскоўцам на могілках у Іст Брансвіку. Потым працягнулі ўрачыстасць каля беларускай царквы імя Св. Еўфрасінні Полацкай ў Саўт Рыверы ўскладаннем вянкоў ваярам да помніка "Беларускім Змагарам за Вольную Беларусь", каб ушанаваць памяць герояў, якія ахвяравалі свае жыцці за суверэннасць Беларусі. Гэтая акцыя адгукнулася ў сэрцах людзей яшчэ і тым, што праз сто гадоў беларусы зноў вымушаныя змагацца за незалежнасць Радзімы.


На мерапрыемстве прысутнічаў Янка Запруднік, гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША.
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева