Германія. 30 гадоў вольнай рэспубліцы Вендланд

Германскія эколагі адзначаюць 30-ю гадавіну стварэння так званай Свабоднай рэспублікі Вендланд. 6 чэрвеня 1980 года, пратэстуючы супраць практыкі захавання адыходаў АЭС пад горадам Горлебен, эколагі захапілі суседні лес і вырашылі застацца тут жыць. Быў створаны своеасаблівы гарадок з зямлянак. Іх жыхары заявілі, што тэрыторыя выходзіць са складу ФРГ. Адначасова была абвешчана Свабодная рэспубліка Вендланд, якая існавала пару месяцаў.

Германскія эколагі адзначаюць 30-ю гадавіну стварэння так званай Свабоднай рэспублікі Вендланд. 6 чэрвеня 1980 года, пратэстуючы супраць практыкі захавання адыходаў АЭС пад горадам Горлебен, эколагі захапілі суседні лес і вырашылі застацца тут жыць. Быў створаны своеасаблівы гарадок з зямлянак. Іх жыхары заявілі, што тэрыторыя выходзіць са складу ФРГ. Адначасова была абвешчана Свабодная рэспубліка Вендланд, якая існавала пару месяцаў. За гэты час грамадзяне Вендланда спрабавалі прабрацца на тэрыторыю магільніка і парушыць інфраструктуру, праз якую ўвосень павінен быў прайсці канвой з адыходамі. У сваю чаргу, паліцыя спрабавала выдаліць людзей з тэрыторыі вакол аб’екту. У ход ішлі бульдозеры і трактары. Адначасова па ўсёй краіне адбыліся акцыі салідарнасці з Вендландам. Пратэсты пакінулі вялікі след у нямецкай народнай культуры. Узнік цэлы накірунак у музычным фальклоры, звязаны з барацьбой за Вендланд. Цяпер тыя, каго 30 гадоў таму ганялі паліцэйскія, публічныя героі. Шмат хто з іх прыехаў на гадавіну падзей. Акрамя экскурсаў у гісторыю, былыя лідэры Вендланда заклікалі арганізаваць ураду Меркель, якія выступае за развіццё атамнай індустрыі, гарачую восень, каб не дапусціць праходу атамнага канвою ў Горлебен у бліжэйшы верасень.
Па матэрыялах “TAZ (Германія)