EBU патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі тлумачэнняў за дэманстрацыю здзекаў над людзьмі.

14 красавіка Павел Латушка звярнуўся ў EBU з просьбай вывучыць датычнасць БТ да катаванняў.

photo_2021_04_26_19_50_27.jpg

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі тлумачэнняў за дэманстрацыю здзекаў над людзьмі.
«Любы адказ БТ будуць расцэньваць з улікам сабраных фактаў», — напісаў гендырэктар EBU Ноэль Кёрэн.
14 красавіка Павел Латушка звярнуўся ў EBU з просьбай вывучыць датычнасць БТ да катаванняў: у эфіры каналу паказвалі збітых людзей на фоне дзяржаўнага сцягу. У якасці прыкладу ён далучыў відэа са збітым актывістам Мікалаем Дзядком.