ЕС пацвердзіла санкцыі супраць Расіі за Азоў
Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Федэрыка Магерыні ў панядзелак, 18 лютага, пацвердзіла, што ў ЕС дасягнулі палітычнага кансенсусу па новых санкцыяў супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй у Керчанскім праліве.
"Я магу пацвердзіць, што ёсць палітычны кансенсус па новых мерах — індывідуальных санкцыях супраць Расіі. Фармальны працэс завершыцца бліжэйшымі днямі", — сказала Федэрыка Магерыні.
Гаворка ідзе аб унясенні васьмі чалавек у чорны спіс ЕС. Інфармацыю, што гэтыя санкцыі ўключаюць толькі ўнясенне некалькіх фізічных асоб у чорны спіс, пацвердзіў і кіраўнік МЗС Славакіі Міраслаў Лайчак.
Пры гэтым Магерыні падкрэсліла, што санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі не павінны заставацца назаўсёды, але цяпер "час для іх адмены яшчэ не прыйшоў". "Мы пакуль не бачым пазітыўнага развіцця сітуацыі на месцы, таму ЕС захоўвае адзінства ў дачыненні да працягу санкцый", — заявіла яна.
Адзначым, перад пасяджэннем кіраўнікоў МЗС краін ЕС Магерыні паведаміла, што Еўрасаюз можа прыняць рашэнне пра новыя санкцыі супраць Расіі з-за інцыдэнту ў Керчанскім праліве "ў бліжэйшыя пару тыдняў".
У МЗС РФ лічаць, што ў Еўрасаюзе хочуць увесці новыя санкцыі з-за сітуацыі ў Керчанскім праліве неабгрунтавана.
Паводле telegraf.by