Ерэван і Баку дамовіліся аб спыненні агню ў Карабаху з поўдня 10 кастрычніка
Дамова абспыненні агню была падпісаная ноччу ў Маскве.

Фота ruspekh.ru
"Бакі пагадзіліся аб такіх кроках:
1) аб'яўляецца аб спыненні агню з 12: 00 10 кастрычніка 2020 года ў гуманітарных мэтах для абмену ваеннапалоннымі і іншымі асобамі, якія ўтрымліваюцца, і целамі загінулых пры пасярэдніцтве і ў адпаведнасці з крытэрамі Міжнароднага Чырвонага Крыжа;
2) канкрэтныя параметры рэжыму спынення агню будуць узгоднены дадаткова", — гаворыцца ў заяве, зачытанай па выніках трохбаковых кансультацый кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.
"3) Азербайджанская Рэспубліка І Рэспубліка Арменія пры пасярэдніцтве сустаршыняў Менскай групы АБСЕ на аснове базавых прынцыпаў урэгулявання прыступаюць да субстантыўных перамоваў з мэтай хутчэйшага дасягнення мірнага ўрэгулявання; 4) Бакі пацвярджаюць нязменнасць фармату перамоўнага працэсу", — адзначаецца ў заяве.
Перамовы кіраўніка МЗС Арменіі, Азербайджана і РФ, якія пачаліся ў пятніцу ў Маскве, завяршыліся ў ноч на суботу, яны працягваліся больш за 10 гадзін.
Кіраўнікі МЗС Арменіі і Азербайджана Зограб Мнацаканян і Джэйхун Байрамаў прыбылі ў Маскву ў пятніцу на запрашэнне Уладзіміра Пуціна.