Экстрэмісты з «Ісламскай дзяржавы» гандлююць чалавечымі органамі

Прадстаўнік Ірака ў ААН папрасіў Раду бяспекі арганізацыі разгледзець інфармацыю аб тым, што экстрэмісты з «Ісламскай дзяржавы» незаконна здабываюць органы людзей і ад гандлю імі атрымліваюць сродкі на тэрарыстычную дзейнасць, перадае інфармацыйнае агенцтва АР.



1409.jpg

Як паведаміў Махамед Аль-Хакім, за некалькіх мінулых тыдняў было знойдзена шмат целаў людзей з хірургічнымі разрэзамі, у якіх не было нырак ці іншых органаў. Таксама часткі целаў выяўленыя ў брацкіх магілах, паведамляе sedmitza.ru.

Прадстаўнік Ірака запрасіў прыехаць і даследаваць наяўныя целы.

Ён таксама сказаў, што 12 лекараў былі пакараныя ў Масуле за адмову ўдзельнічаць у незаконных аперацыях па выманні органаў людзей.

Прадстаўнік Ірака ў ААН абвінаваціў «Ісламскую дзяржаву» ў злачынным генацыдзе ў дачыненні да пэўных этнічных і рэлігійных груп.

У сваю чаргу пасланнік ААН у Іраку Мікалай Младэнаў паведаміў, што каля 790 чалавек забітыя ў Іраку толькі ў студзені 2015 года. Ён таксама адзначыў рост колькасці паведамленняў аб тым, што баявікі «Ісламскай дзяржавы» за кошт незаконнага гандлю чалавечымі органамі фінансуюць тэрарыстычную дзейнасць.

krynica.info