Дэпутат Рады заклікае «крамлёўскую хунту» прыбраць сваіх «карнікаў» з Грознага
Чачэнскія апалчэнцы адстойваюць свае правы, лічыць народны дэпутат Украіны.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, былы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны Андрэй Левус выказаў у Facebook абурэнне «карнай» аперацыяй крамлёўскіх уладаў супраць
праваабарончага руху «Імарат Каўказ» у Грозным.
«Выказваю глыбокую занепакоенасць і абурэнне метадамі, якімі крамлёўскія карнікі распраўляюцца з актывістамі праваабарончага руху «Імарат Каўказ». Чачэнскія апалчэнцы
змагаюцца за захаванне сваіх канстытуцыйных правоў. У прыватнасці, рэальную федэралізацыю Расіі аж да рэалізацыі гарантаванага Канстытуцыяй права на самавызначэнне шляхам
рэферэндуму», — заявіў дэпутат.
Ён падкрэсліў, што «крамлёўская хунта ў чарговы раз пайшла на каласальнае парушэнне правоў чалавека і грамадзяніна». «Масква павінна пачуць Каўказ і пачаць дыялог з
чачэнскімі актывістамі», — заклікаў палітык.
Левус адзначыў, што аптымальным месцам для перамоваў можа выступіць Мінск, а Украіна гатовая стаць мадэратарам перамоваў.
«Масква павінна неадкладна спыніць баявыя дзеянні і вывесці з тэрыторыі Народнай рэспублікі Ічкерыя сваіх карнікаў, што забіваюць мірных грамадзян. Цывілізаваны свет павінен аказаць
падтрымку народу Ічкерыі і ў пазбяганне сацыяльнай катастрофы накіраваць на Каўказ гуманітарныя канвоі», — заклікаў дэпутат.