10 сілавікоў загінулі, да 20 параненыя ў ходзе баёў у Грозным

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў сілавых структурах. Паводле яе слоў, быў паранены, у прыватнасці, камандзір чачэнскага АМАПа.



groznyonfire.jpg

Між тым, па дадзеных крыніцы ТАСС у расійскім Міністэрстве аховы здароўя, у выніку баёў паранены 21 чалавек і чацвёра загінулі. Пры гэтым не ўдакладняецца, пацярпелі грамадзянскія асобы або ўдзельнікі сутыкненняў.
Па апошніх дадзеных, усе партызаны, якія хаваліся ў Доме друку ў цэнтры Грознага, забітыя. Раней кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў паведаміў пра сем забітых партызанаў.
Сілавая спецаперацыя працягваецца ў Грозненскай школе № 20, дзе таксама засела група партызанаў. Адказнасць за напад на Грозны ўзялі на сябе партызаны з групоўкі «Імарат Каўказ». 
Нагадаем, гэтай ноччу падчас праверкі дакументаў партызаны, якія перасоўваліся на трох аўтамабілях, застрэлілі пяцёх паліцэйскіх на пасту ДПС, а затым схаваліся ў Доме друку і ў будынку школы. У горадзе быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Па словах Рамзана Кадырава, партызаны мелі намер здзейсніць ў Грозным буйныя тэракты падчас Дня Канстытуцыі 12 снежня.