Былога кіраўніка перадвыбарчага штаба Трампа адправілі за краты
Суд змяніў меру стрымання былому кіраўніку перадвыбарнага штаба Дональда Трампа Полу Манафарту з хатняга арышту на ўтрыманне пад вартай.
Такое рашэнне федэральны суддзя прыняў пасля таго, як спецпракурор Роберт Мюлер, які расследуе справу аб меркаваным умяшанні Расіі ў амерыканскія выбары, абвінаваціў Манафорта ў спробе аказаць ціск на сведак.
Пол Манафарт узначальваў штаб Дональда Трампа падчас прэзідэнцкай кампаніі. Летам 2016 года ён пакінуў гэту пасаду пасля таго, як стала вядома пра яго шматгадовае супрацоўніцтве ў якасці лабіста з украінскай Партыяй рэгіёнаў. Таксама паведамлялася пра яго сувязі з расійскім бізнесоўцам Алегам Дзерыпаскам.
У траўні 2017 года год было распачата расследаванне сувязяў Трампа з Расіяй, якое ўзначаліў спецпракурор Роберт Мюлер — былы кіраўнік ФБР. Манафарт стаў адным з галоўных фігурантаў гэтага расследавання.
У кастрычніку 2017 года Манафарту прад'явілі абвінавачванне, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмывання грошай, звязанае з яго лабісцкай дзейнасцю. Ён быў адпраўлены пад хатні арышт.
Абвінавачанні таксама быдо прад'яўлена дзелавым партнёр Манафарта Рыку Гейтсу і яго памочніку, расіяніну Канстанціну Кілімніку (завочна).
Паводле meduza.io