Больш за 50 тысяч беларусаў пераехалі жыць у Польшчу
Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў ад польскага Упраўлення па справах іншаземцаў падрабязную інфармацыю пра колькасць беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
![flag_g1cd21ddc8_1280.png flag_g1cd21ddc8_1280.png](/img/v1/images/flag_g1cd21ddc8_1280.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле гэтых звестак, на канец чэрвеня 52 313 грамадзян Беларусі маюць дзейны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы.
Сярод іх:
28 179 маюць пастаянны від на жыхарства,
20 053 маюць часовы від на жыхарства,
2415 атрымалі дадатковую абарону,
864 маюць дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС,
508 атрымалі часовую абарону,
294 — статус бежанца.
Часцей за ўсё беларусы падавалі прашэнні на від на жыхарства ў Мазавецкім, Ваяводскім і Падляскім ваяводствах.
Пачынаючы 2020 году беларусы сталі самай шматлікай групай, якая падае прашэнні аб наданні міжнароднай абароны. Бальшыня беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу, — гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў, сярод іх 56% — мужчыны і 44% — жанчыны.
![Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч](/img/v1/images/viza_v_polshu_gumanitarnaya_cel_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)