Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч

У перыяд са жніўня 2020 года па канец чэрвеня 2022 года Польшча выдала беларускім грамадзянам амаль 356 тысяч віз. Гэта параўнальна з насельніцтвам абласнога цэнтра.

viza_v_polshu_gumanitarnaya_cel_1.jpg


У Польшчы ўжо жыве 50505 беларусаў з відам на жыхарства, паведамляе Thinktanks.by са спасылкай на польскае Міністэрства замежных спраў.

Большасць грамадзян Беларусі атрымалі сталы ВНЖ на падставе польскага паходжання і наяўнасці Карты паляка. Часовы від на жыхарства, у пераважнай большасці выпадкаў — у сувязі з уладкаваннем на працу.

Статус беларусаў у Польшчы:

  • Сталы від на жыхарства — 27932;
  • Часовы від на жыхарства — 19607;
  • Дадатковая абарона — 2219;
  • Карта рэзідэнта Еўрасаюза — 408;
  • Статус бежанца — 293.

З кожным годам Польшча павялічвае колькасць выдадзеных беларусам відаў на жыхарства.

  • 2015 год — 5109 пазітыўных рашэнняў;
  • 2016 — 6427;
  • 2017 — 8971;
  • 2018 — 12646;
  • 2019 — 18234;
  • 2020 — 23430;
  • 2021 — 38387;

Большасць імігрантаў з Беларусі выбірае для жыцця Мазавецкае ваяводства з цэнтрам у Варшаве і Падляскае з цэнтрам у Беластоку.

Паводле звестак польскага МЗС, грамадзянам Беларусі ў перыяд з 10 жніўня 2020 года да 30 чэрвеня 2022 года Польшча выдала 355 992 віз.

З іх на падставе Карты Паляка — 59 581 віз.

Па праграме Poland Business Harbour — 42 932 віз. За паўтара года да лютага 2022 выдадзена 25,4 тысяч віз. А пасля 24 лютага — 17,6 тысяч.

Гуманітарных віз выдадзена 36,6 тысяч. Калі за паўтара года ў перыяд са жніўня 2020 па люты 2022 было выдадзена 25,7 тысяч такога роду віз, то за чатыры месяцы пасля 24 лютага – ужо 10,9 тысяч.

У перыяд з 18 жніўня 2020 года па 10 ліпеня 2022 года ўсяго 37 976 беларускіх грамадзян звярнуліся па дапамогу на тэрыторыі Польшчы, з іх:

  • 5324 беларусаў звярнуліся па міжнародную абарону пры перасячэнні мяжы Рэспублікі Польшча або заявілі хадайніцтва аб прадастаўленні міжнароднай абароны,
  • 90 грамадзян атрымалі дазвол ад галоўнакамандуючага памежнай службы — на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча.
  • 32 562 беларусаў перасеклі мяжу на падставе візы, выдадзенай з гуманітарных меркаванняў (віза D-21).
  • Толькі 9 545 грамадзян Беларусі і членаў іх сем'яў заехалі ў Рэспубліку Польшча па праграме Poland.Business Harbour (віза D-23).