Берлусконі прысудзілі да трох гадоў турмы за подкуп палітычных праціўнікаў

Аднак былому прэм'еру Італіі атрымаецца пазбегнуць рэальнага пакарання, бо тэрмін даўнасці справы заканчваецца ў кастрычніку.



image_21057.jpg

Суд першаснай інстанцыі ў Неапалі прызначыў 78-гадоваму палітыку Сільвіа Берлусконі пакаранне ў выглядзе трох гадоў зьняволення, прызнаўшы яго вінаватым у подкупе палітычных праціўнікаў з мэтай падрыву пазіцый ўрада Рамана Продзі ў 2008 годзе.

Размова ідзе пра перадачу 3 млн. еўра за пераход у апазіцыю сенатару Серджо Дэ Грэгарыо, абранаму ў 2006 годзе ад партыі "Італія каштоўнасцяў", якая ўваходзіла ў  правячую кааліцыю Продзі. Такім чынам, Продзі ў студзені 2008 года страціў падтрымку большасці ў верхняй палаце парламента і быў вымушаны падаць у адстаўку. У выніку наступных выбараў да ўлады зноў прыйшоў Берлусконі.

У экс-прэм'ера ёсць магчымасць абскардзіць прысуд спачатку ў апеляцыйным, а затым у касацыйным судах. Улічваючы, што тэрмін даўнасці гэтай справы мінае ў канцы кастрычніка, працэс, хутчэй за ўсё, будзе адпраўлены ў архіў, што цалкам выключае магчымасць адбыцця Берлусконі прызначанага пакарання, паведамляе ТАСС.