Беларускую дэлегацыю на пахаванне Карымава ачоліць прэм'ер Кабякоў

Беларускую дэлегацыю на пахаванне Іслама Карымава ачоліць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, інфармуе БЕЛТА.

Фота АР

Фота АР


У пятніцу з'явілася афіцыйная інфармацыя пра смерць на 79-м годзе жыцця прэзідэнта Узбекістана. Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне кіраўніцтву гэтай краіны, сям'і і блізкім Карымава. Не паедзе на пахаванне і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, расійскую дэлегацыю ачоліць прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў.
Пахаванне прэзідэнта Узбекістана прызначанае на 3 верасня. Яно адбудзецца ў Самаркандзе, у родным горадзе Карымава.
Першыя паведамленні пра смерць Іслама Карымава з'явіліся яшчэ ў нядзелю. Аднак улады Узбекістана іх абвяргалі, але прызнавалі, што прэзідэнт перанёс інсульт і знаходзіцца ў рэанімацыі. Іслам Карымаў кіраваў Узбекістанам з 1990 года, яшчэ з савецкіх часоў.
Паводле «Еўрарадыё»