Апублікавалі медыцынскае заключэнне пра прычыну смерці Іслама Карымава

На ўрадавым сайце Узбекістана апублікавалі медыцынскае заключэнне аб хваробе і прычыне смерці прэзідэнта краіны Іслама Карымава.

islam_karimov_1.jpg


Як гаворыцца ў дакуменце, каля 09:00 27 жніўня (афіцыйна пра шпіталізацыю паведамілі толькі на наступны дзень) Іслама Карымава прывезлі ў бальніцу. У яго дыягнаставалі інсульт. Неўзабаве сэрца Карымава спынілася, але яго рэанімавалі. Прэзідэнт трапіў у атанічную кому.
На працягу наступных дзён назіраўся «ўстойлівы прыгнёт біяэлектрычнай актыўнасці галаўнога мозгу», органы пераставалі працаваць.
У 20:15 2 верасня (па мясцовым часе) дактары зафіксавалі смерць.
Іслама Карымава назіралі дактары з Германіі, Манака, Расіі і Фінляндыі.
Паводле «Нашай Нівы»