Беларуская дыяспара Беластока збірае рэчы і грошы для ўкраінцаў

Акцыя адбываецца 6 сакавіка, каля Консульства Беларусі ў Беластоку.

photo_2022_03_06_16_52_39.jpg

Са сцяны консульства знікла шыльдачка, на якой было напісана, што гэта беларускае Консульства. Месца, дзе была шыльдачка, аблілі чырвонай фарбай.
«Мы збіраем сродкі для тэрытарыяльнай абароны ва Украіне, – кажа ў размове Кацярына, адна з арганізатарак акцыі. – Гэтыя сродкі мы будзем перадаваць па сваіх уласных каналах. Мы папрасілі людзей прынесці спальныя мяхі, тэрмічнае адзенне, энергетычныя батончыкі – усё, што патрэбна абаронцам Украіны. Людзі прынеслі сёння даволі шмат рэчаў. Хто не змог прынесці рэчы, прынёс грошы. Будзем тое, што яшчэ патрэбнае, закупляць».