Біятланістка Ганна Сола не паедзе на спаборніцтвы ў Расію
Раней такое ж рашэнне прыняла яшчэ адна лідарка жаночай зборнай Дзінара Алімбекава.
Беларуская біятланістка Ганна Сола паведаміла, што біятлонны сезон для яе скончыўся, піша тэлеграм-канал «Рэферэнт Рая». Такім чынам, біятланістка адмовілася спаборнічаць у Кубку і чэмпіянаце Расіі.
Раней ад удзелу ў гэтых спаборніцтвах
адмовілася Дзінара Алімбекава, заявіўшы, што не плануе паездак паездак на старты
Кубка і чэмпіянату Расіі.
Праз вайну ва Украіне расійскіх і беларускіх біятланістаў адхілі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. У адказ на гэта ўзнікла ініцыятыва ладзіць турніры супольна, і першы з іх плануецца на сакавік-красавік у Расіі. Выглядае, што праз адсутнась лепшых беларускіх біятланістак ідэя правальваецца.