БЧБ-сцягі ў цэнтры Варшавы і Львова

У гадавіну пачатку беларускіх пратэстаў людзі ў многіх краінах выказваюць сваю салідарнасць з народам Беларусі.

Акцыя ў Львове

Акцыя ў Львове

У Варшаве ўзнялі беларускі сцяг. Ён з'явіўся на будынку мясцовай ратушы. Фота са сцягам, якое суправаджаецца словамі падтрымкі беларускага народа, размясціў у сваім Instagram мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.


«Год таму ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусаў і беларусак ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь!» — напісаў у Іnstagram Тшаскоўскі.
Бел-чырвона-белыя сцягі лунаюць сёння і ў цэнтры Львова на ратушы.


photo_2021_08_09_17_20_52.jpg


Мэр Львова Андрэй Садавы падтрымаў мясцовых беларусаў і далучыўся да памятнай акцыі да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў. «Львоў заўсёды быў, ёсць і будзе свабодным горадам. І мы, як ніхто, разумеем, як важна жыць у свабоднай краіне. Таму жадаю беларусам, каб вы заўсёды былі людзьмі, якія маюць гэты стрыжань. І я веру, што хутка вы зможаце вярнуцца ў свабодную Беларусь», — звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі мэр Львова.

photo_2021_08_09_17_20_55.jpg