Азербайджан. Першая лэдзі — лепшы дэпутат

Жонка прэзідэнта Азербайджана Мехрыбан Аліева, якая таксама абраная ў парламент, прызнаная самым актыўным дэпутатам года. Аліева перамагла ў выніку апытання, якое было арганізавана сярод журналістаў, што маюць акрэдытацыю ў парламенце. Перш за ўсё ў заслугу Мехрыбан паставілі яе праект пра амністыю. Дзякуючы яго прыняццю на волю выйшлі 9 тысяч вязняў.



c164bbc9d6c72a52c599bbb43d8db8e1.jpg

Жонка прэзідэнта Азербайджана Мехрыбан Аліева, якая таксама абраная ў парламент, прызнаная самым актыўным дэпутатам года. Аліева перамагла ў выніку апытання, якое было арганізавана сярод журналістаў, што маюць акрэдытацыю ў парламенце. Перш за ўсё ў заслугу Мехрыбан паставілі яе праект пра амністыю. Дзякуючы яго прыняццю на волю выйшлі 9 тысяч вязняў. Акрамя намінацыі “самы актыўны дэпутат у конкурсе былі іншыя намінацыі: “самы актыўны дэпутат, які абараняе правы выбаршчыкаў, “самы актыўны дэпутат у міжнародных арганізацыях і, нарэшце, “самы пасіўны дэпутат. Аднак значна цікавейшай аказалася працэдура выдачы прызоў. Падчас яе прадстаўнік Саюза журналістаў пажадаў прысутным, каб у наступны год мерапрыемства вызначэння самых лепшых і горшых дэпутатаў адбылося ў Нагорным Карабаху, які Азербайджан амаль 20 гадоў намагаецца вярнуць сабе з-пад кантролю Арменіі.
Па матэрыялах “Трэнд (Азербайджан)