Азербайджан абвясціў пра ўзяцце горада Фізулі ў Карабаху.
Гэта ўжо другі горад, пакінуты армянамі ў вайне, у якой сышлася расійская (Арменія) і турэцкая ды ізраільская (Азербайджан) зброя, паведамляе тэлеграм-канал Нашай Нівы.

Арменія ўначы нанесла ракетны ўдар па другім па памеры горадзе Азербайджана Гянджы ракетай яшчэ савецкай вытворчасці "Эльбрус". Азербайджан заяўляе, што ўдар прыйшоўся па жылых дамах, загінулі 13 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. У сваю чаргу, Азербайджан заявіў пра знішчэнне армянскага комплексу ПВА С-300.