Адвакат Марк Фейгін пацвердзіў, што Саўчанка часткова спыніла галадоўку

Пра гэта ён напісаў у сваім мікраблогу ў Twitter.



Ён таксама апублікаваў ліст ад Саўчанкі, у якім яна заявіла, што вырашыла паесці, каб не памерці. Лётчыца таксама патлумачыла, што спыненне галадоўкі з'яўляецца частковым.
"Я вучуся мяняць тактыку. Так, фізічна мне кепска, але не настолькі, каб ужо памерці зараз. Таму некаторы час пап'ю булён, для таго, каб як жыць — дык лётаць, як памерці — дык здаровай", - напісала яна.
Паводле "Украінскай праўды"