Адказнасць за напад на прыёмную ФСБ у Хабараўску ўзяла «Ісламская дзяржава»
Экстрэмісцкая групоўка «ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад на прыёмную ўпраўлення ФСБ Расіі па Хабараўскім краі.
Пра гэта паведаміла група SITE, якая адсочвае паведамленні ісламістаў у сацыяльных сетках і месанджарах.
Узброены чалавек пранік у будынак прыёмнай упраўлення ФСБ па Хабараўскім краі ў пятніцу ў 17:02 паводле мясцовага часу і застрэліў двух чалавек, пасля чаго сам быў застрэлены. У выніку нападу загінуў супрацоўнік ФСБ і адзін наведвальнік.
Як стала вядома пазней, перад гэтым нападнік скраў у стралковым клюбе карабін і два пісталета і забіў інструктара. У ФСБ паведамілі, што злачынца – 18-гадовы мясцовы жыхар, які належаў, паводле некаторых дадзеных, да нэанацысцкай групы. Ні пра якія сувязі з ісламістамі спецслужбы не згадвалі.
«Ісламская дзяржава» – не адзіная арганізацыя, якая ўзяла на сябе адказнасць за напад. Ліст выданню «Медуза» напісалі сябры групоўкі «Руская паўстанцкая армія». Яго аўтары растлумачылі, што так змагаюцца з «рэпрэсіўным рэжымам Пуціна і яго карных органаў». Ніякіх афіцыйных пацверджанняў таму што да здарэння можа быць датычная гэтая групоўка, няма.
svaboda.org