ААН: колькасць бежанцаў з Украіны набліжаецца да 6 млн

У якія краіны яны часцей адпраўляюцца?

photo_2022_05_08_09_56_53.jpg

З Украіны з пачатку вайны выехала больш за 5,8 млн бежанцаў. Аб гэтым паведамляе агенцтва ААН па справах бежанцаў. Большасць з іх накіравалася ў Польшчу.
Па даных на 6 траўня, колькасць бежанцаў з Украіны пасля пачатку вайны склала 5 млн 801,2 тысячы чалавек. Большасць з іх з'ехала ў Польшчу - 3 млн 167,8 тысячы чалавек. Пры гэтым з Польшчы некаторыя ўцекачы адпраўляюцца ў іншыя еўрапейскія краіны.
У Румынію адправілася 857,9 тысячы чалавек, у Венгрыю — 557 тысяч, у Малдову — 453,9 тысячы, у Славакію — 391,6 тысячы.
У Расіі апынуліся 739,4 тысячы чалавек з Украіны, а ў Беларусі — 26,3 тысячы.