195 дзён вакол свету

У сучасным свеце далёкія падарожжы не такая і рэдкасць. Людзі пакараюць планету ўздоўж ды ўшыр. Аднак тых, хто адважыўся на кругасветнае плаванне, адзінкі. Мы хочам вас пазнаёміць з жанчынай, якая сама аплыла Зямлю. На гэта ёй спатрэбілася менш чым 200 дзён. 



dd7582af_abb7_4f3e_25a.jpg

У гасьцях www.radyjo.net капітан Ёанна Пайкоўска. Любоў да марскіх падарожжаў у яе здаўна. Перш чым рашыцца на кругасьветнае плаваньне сп. Ёанна вучылася марской справе, удзельнічала ў рэгатах, і сама пераплыла Атлянтыку. Наступным крокам стала марское падарожжа праз усю плянэту. Мы паспрабуем распавесьці, што гэта азначае, і як адчувае сябе здабыўся Зямлі.

www.radyjo.net__35f1e8b0_53e0_4_96bd16cb5dc7a7fa8a4bfd23cb91150c.html


Ёанна Пайкоўска: Першае ўражаньне, што гэта сьвет не такі вялікі. Наша плянэта зьменшылася. Апроч таго, доўгія гады гэта было маёй марай. Я вельмі хацела праплыць сама вакол Зямлі. Пасьля таго, як гэтая мара ажыцьцявілася, я пачула задавальненьне. Зьявілася ўражаньне, што цяпер усё магчыма.

Для звычайнага чалавека, такое падарожжа зьяўляецца нечым, што цяжка нават уявіць. Што трэба зрабіць, каб вырушыць у такое падарожжа?

Ёанна Пайкоўска: Зразумела, што гэта не адкрыцьцё Амэрыкі. Шмат людзей ужо такое рабіла. Таму тут няма нічога немагчымага. Шмат хто ў адзіноце аплылі зямлю на розных трасах. Маршрут кожны сабе сам выбірае. Выбар маршрута абсалютна свабодны быў. Іншая рэч – трэба моцна хацець. Я адразу скажу, што гэта не для кожнага. Нават ня кожны марак ды яхтсмэн здольны на такое. Нават сярод маіх знаёмых, шмат хто казаў, што не гатовы сам вырушыць у кругасьветнае плаваньне. Тым больш у такое плаваньне, без захаду ў порт. Мала каго гэта цікавіць. Для мяне ж гэта было вельмі важнай справай, я моцна хацела. Зразумела ж, што я ня ведала ці змагу. Ніхто ніколі ня ведае адказу на гэтае пытаньне. Аднак, калі не паспрабуеш, не даведаесься.

Ёанна Пайкоўска аплыла Зямлю менш чым за 200 дзён на 8 мэтровай яхце. Яна выбрала трасу з панамскага каналу да каналу, праз Ціхі акіян, Індыйскі ды Атлянтычны. Падчас свайго падарожжа яна не заплывала ў парты й ня мела кантактаў з людзьмі. Як гэта быць адной у моры праз такі доўгі час?

Ёанна Пайкоўска: Мне не патрэбны кантакт з людзьмі. Я магу знаходзіцца доўгі час і без людзей. Зразумела, што мы прызвычаеныя, што жывем заўсёды з кімсьці побач з намі. Я ня супраць людзей. Пры гэтым самотнасьць мне не перашкаджае.

Тым ня менш кругасьветнае падарожжа вельмі вымагальная і адказная справа. Да яе трэба адпаведная падрыхтоўка. Якая?

Ёанна Пайкоўска: У першую чаргу, трэба падрыхтаваць лодку. Узяць рыштунак, ды зрабіць запасы. З самага пачатку, я зрабіла сьпіс таго, што мне трэба. Першае – гэта ветразі. Такія, каб вытрымалі ўсё падарожжа. Трэба было мець пітную ваду, а таксама харчаваньне. Вельмі важная рэч на яхце – гэта аўтапілёт. Гэта прылада, якая вядзе лодку. Справа ў тым, што чалавек падчас самотнага плаваньня ня мае магчымасьці ўвесь час кіраваць лодкай. Я ж імкнулася плыць як мага хутчэй. Для яе патрэбна электрычнасьць. На яхце можна яе мець. Ёсьць прылады, якія генэрыруюць электрычнасьць. У мяне быў вятрак ды сонечныя батарэі, а таксама праз рухавік. У зьвязку з тым, што я не заходзіла ў парты, важна было так гаспадарыць тым, што ў мяне было, каб хапіла на ўсю дарогу.

Самае ж важнае, кажа падарожніца, гэта мець мэту на выправу й адпаведнае стаўленьне.

Ёанна Пайкоўска: Самае важнае было мець мэту. Прынамсі, гэта спрацоўвае ў маім выпадку. Мяне не цягне швэндацца па моры, частыя стаянкі, а то на гарбату, або яшчэ нешта іншае. Я імкнулася плыць як мага хутчэй, спаборнічаючы з часам, бо не было нікога іншага да спаборніцтва. Таму я паставіла перад сабой часовы бар’ер, у гэтым была мая мэта. Зразумела, што здараліся цяжкія моманты. Ня раз я змагалася з сабой. Напрыклад, аднойчы доўга змушала сябе залезьці на мачту, каб паправіць ванту падчас хваляваньня на моры. Самае важнае, што ўдалося. Усе цяжкасьці пераважвае задавальненьне з пасьпяховай вандроўкі. Забываюцца недарэчнасьці, тое, што мусіш адмовіцца ад мноства рэчаў, да якіх чалавек прызвычаены. Справа ў тым, што посьпех у нас у галаве. Трэба адпаведна запраграміраваць, выпрацаваць стаўленьне, і тады магчымы неверагодныя рэчы.

Далёкае падарожжа, у самотнасьці, сам насам з морам, навучыла нашу госьцю, што справы трэба рабіць добра адразу, і не адкладаць на потым, бо заўтра можа ня быць часу. Прыйдзе напрыклад шторм. Калі ж нешта не зрабіць добра, то ў самы патрэбны і адказы момант, у гэтым месцы нешта і сапсуецца.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч, www.radyjo.net