122-мм САУ «Гваздзік» і горы боепрыпасаў за 10 кіламетраў ад Мар’інкі
Валанцёры міжнароднае супольнасці InformNapalm зафіксавалі месцы скаплення 122-мм боепрыпасаў аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў, якія, парушаючы ўсе дамоўленасці, працягваюць засяроджваць тэхніку непасрэдна ля лініі размежавання.
Сёння шмат хто абмяркоўвае «Менскія дамоўленасці» і іх выкананне паводле пунктаў. Спынімся на першых двух, без поўнага выканання якіх бессэнсоўна пераходзіць да аднаўлення Украінай поўнага кантролю над дзяржаўнай мяжой і правядзення мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей:
1. «Неадкладнае і суцэльнае спыненне агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны» — якім чынам можна казаць пра рэалізацыю гэтага пункту, калі ўвесь час п’яныя расійскія баявікі маюць горы боепрыпасаў для ўсіх відаў зброі на перадавой і ў 25-кіламетровай зоне паўсюдна захоўваюць склады з БК? Падвязуць 120-мм мінамёт або якую-кольвек артылерыю да перадавой і страляюць усю ноч. Можа буйнакаліберныя боепрыпасы таксама «адвесці», як і цяжкую тэхніку, і мінімум у тры разы далей ад лініі размежавання бакоў?
2. «Абодва бакі маюць адвесці ўсё цяжкое ўзбраенне на роўныя адлегласці з мэтай стварэння зоны бяспекі шырынёй мінімум 50 км адзін ад аднаго (то бок 25 км для кожнага з бакоў) для артылерыйскіх сістэмаў калібрам 100 мм і болей…» — Пункт не выконваецца з самага пачатку, бо расійскія баявікі наўпрост схавалі асноўную частку вайсковай тэхнікі на розных складах і вытворчых памяшканнях уздоўж усяе лініі размежавання, максімальна блізка да ўкраінскіх пазіцыяў.
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm выявіла базу акупацыйных войскаў РФ у Пятроўскім раёне Данецка, якая знаходзіцца за 10 км ад аднаго з самых гарачых і неспакойных месцаў на Данбасе — гораду Мар’інка. Праз падрабязнае вывучэнне профіляў і сувязяў расійскіх баявікоў было высветленае, што на гэтай базе схаваныя 122-мм самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гваздзік» і ў бліжэйшых памяшканнях, на складах гэтай прамзоны знаходзяцца горы боепрыпасаў.
Месца на мапе пазначанае колам са стрэлкаю.
Фота накладзеныя на мапу для параўнання мясцовасці.
Фота выклаў 20–21 студзеня 2016 г. у сваім профілі баявік Улад Загародны.
Фатаздымкі баявіка Калько Ігара Уладзіміравіча (пазыўны «Калыба»), 30 кастрычніка 1996 г.н., звычайны шараговец, кіроўца САУ «Гваздзік», які атрымлівае за тэрарыстычную дзейнасць 30 000 рублёў на месяц.
Баявікі батарэі САУ «Гвазьдзік».
Толькі што перафарбаваныя ў белы колер 122-мм самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гваздзік» з нумарамі «410» і «414», таксама можна пабачыць новы тактычны знак «55 у трохкутніку», які замяніў стары ТЗ «5 у ромбе».
Фатаздымкі САУ «Гваздзік» №412 з надпісам «За вас, за нас, за Данбас» унутры і звонку памяшкання на гэтай базе.
У каментарах да фота ніжэй Ігар Калько напісаў, што «намываў» УСЕ пяць самаходных гаўбіцаў, то бок на той момант там было як мінімум 5 адзінак САУ «Гваздзік».
У профілях шматлікіх баявікоў былі выяўленыя падобныя і практычна дублюючыя адзін аднаго фатаздымкі, таму спынімся толькі на самых інфарматыўных і цікавых.
Вяснова-летнія фота баявікоў гэтай базы. Нашу ўвагу прыцягнулі фота з гарамі боепрыпасаў, зробленыя невядомым баявіком, які спрабуе хавацца пад такімі «гучнымі» назвамі, як «Наваросія Данецк». Як бачым, боепрыпасы знаходзяцца ў ангары круглявае формы з малюнкам на сценах у выглядзе абніцавальнага каменю. Бліжэйшае падобнае памяшканне (мапа) знаходзіцца за 500 м ад будынку, дзе схаваныя як мінімум 5 адзінак САУ «Гваздзік».
Баявік, што хаваецца пад назвай «Наваросія Данецк», зафіксаваны ў гэтым жа будынку з САУ №412.
Баявік Аляксей Гвоздзь з гэтай базы таксама “засвяціў” боепрыпасы.
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org